Дзень роднай мовы

21.02.2022
21 лютага, ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэта нагода для носьбітаў мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Такой роднай, такой прыгожай, чароўнай і непаўторнай!

Менавіта таму ўвесь дзень і настаўнікі, і вучні сярэдяй школы № 28 г. Брэста прызнаваліся ў любві да роднай мовы, заклікалі ўсіх гаварыць па-беларуску. А школьны тэлевізійны канал прадставіў інфармацыйны выпуск да Дня роднай мовы.

На перапынках паміж заняткамі вучняў і настаўнікаў чакала цікавая праграма: відэаролікі, конкурсы, віктарыны. Пераможцы былі ўзнагароджаны беларускімі цукеркамі. А потым усіх запрасілі паспрабаваць смачных дранікаў, прыгатаваных вучнямі школы, і зрабіць фота на памяць.