Дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага, у Дзень роднай мовы, вучні 9 «В» класа сярэдняй школы № 28 г. Брэста пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Вольгі Здановіч падрыхтавалі і правялі святочныя мерапрыемствы.

Школьная «зорачка» Паліна Папеня пранікнёна выканала песні пра мову і пра матулю, яе аднакласнікі стварылі фотазоны і прадэманстравалі таварышам па школе выпуск святочных беларускіх навін. Да святкавання далучылася таксама настаўнік фізікі Вольга Вялічка, якая пад апладысменты вучняў і калег выканала ўсім вядомую песню «Белая ластаўка».