Вусны часопiс «Спачатку было слова…»

16.09.2023
16 верасня прайшоў вусны часопiс «Спачатку было слова…» для вучняў 6 класаў

Дзень беларускага пісьменства— дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня.
У 2017 годзе мы адзначалі 500-годдзе з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі на нашай роднай мове, і з вуснаў кожнага беларуса не зыходзіла адно імя — імя, напэўна, самага вядомага і знакамітага на ўвесь свет беларуса — Францыска Скарыны.
Менавіта яго талент дазволіў нам сёння з гонарам казаць — першая кніга на землях усходніх славян – наша! Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, які сэнс сваёй дзейнасці бачыў у служэнні народу і Радзіме. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабытку агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
У тым, што мы сёння – нацыя і грамадзяне, ёсць заслуга і Францыска Скарыны. Яго імя, быццам маяк, свеціць нам праз стагоддзі, скіроўвае на шлях асветы, вучыць нас, як трэба любіць, шанаваць сваю мову, свой народ і сваю Радзіму.